понедельник, 24 марта 2014 г.

Гуканне вясны

22 сакавіка ў Вязынцы адбылося цудоўнае свята "Гуканне вясны". Ладзіла гэтае свята Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (аб'яднанне моладзі, шчыра зацікаўленнай у захаванні і развіцці беларускай традыцыйнай культуры).

Я была ўжо ў другі раз. Першы раз мы з сяброўкамі даехалі ў 2012 годзе, а ў 2013 годзе нас напужаў снег :) 
На прыпынку Вязынка з цягніка выйшла шмат прыгожых людзей у традыцыйных строях і мы (і яшчэ шмат такіх, як мы) - без традыцыйных строяў, але ўсе былі таксама прыгожымі :) Калі на твары ўсмешка - чалавек не можа быць не прыгожым!
На ўваходзе ў музей раздавалі лісткі з інфармацыяй, і менавіта на гэтых лістках можна было прачытаць аповеды старэйшых людзей пра Гуканне вясны. 
  • Старэйшыя бабы, помню, гаварылі - выхадзіце і гукайце, вясну завіцеб гаварылі вясну клікаць, каб скарэй прыйшла, гукаць так - гу! На неба глядзець і Бога прасіць вясну, так вучылі. Вот так бабы старыя нас адпраўлялі клікаць вясну на Звеставанне. Ганна Семак, 1910 г.н., в. Лылайцы, Смаргонскі раён.
  • Калыхаліся мы тады, ой-ой-ой, як калыхаліся, рабілі гойданкіб качэлі. Па дваццаць чалаве дзяцей садзіліся, і качалісяб і пелі. Ета на Соракі, пелі на ўсю дзярэўню. І ўсё лета тады качаліся, ад Соракаў пачыналі. Соф'я Макарава, 1928 г.н., в. Кісцяні, Рагачоўскі раён.
          
  • На Саракі птушак, жаўранкаў пяклі. Замешвалі цеста крэпка і дзелалі хвосцік, дзюбачку. Разукрасім іх - ай, я! Красіва было! Дзеці гулялі з імі, падкідвалі ўгоры і крічалі: " А дзе вы, жаўранкі?" Патом іх елі. Нада первую птушку есць на Саракі, тады будзеш так шыбка хадзіць, як птушка лятаець. Надзея Арлова, 1919 г.н., в. Сялішча, Лёзненскі раён.


  • На лодцы ездзілі по водзе, на водзе лодкою і поём, вэсну зовом. в. Дзятлавічы, Лунінецкі раён

  • Гукалі вясну дзяўчаты, жанчыны маладыя і дзеці, і мужчыны падходзяць, усім жа хочацца пасьпяваць, пагуляць. На вуліцы ўсе зьбіраліся, на бугарок узойдзеш і сьпяваеш. Надзяваліся самі харашо, дзетак надзявалі, выходзілі на лужайкі, браліся за рукі, хараводы вадзілі і сьпявалі. Лідзія Чопчыц, 1942 г.н., в. Новыя Мілевічы, Жыткавіцкі раён.

                                 
Пра музей можна прачытаць тут!  А ад мяне толькі некалькі здымкаў :)




Комментариев нет:

Отправить комментарий