вторник, 9 июля 2013 г.

Нешта асабліва ВАЖНАЕ!!!

У гэтым годзе я была 10 раз ў Будславе.
Першы раз - гэта быў сёння ўжо далёкі год каранацыы абраза Найсвяцейшай Панны Марыі. Я была маленькай дзяўчынкай, але добра памятаю, непасрэднае імгненне ўскладання каронаў на абраз і працэсію са свечкамі ноччу. Напэўна ў той момант Бог абраў меня і далучыў да тысячаў вернікаў, якія кожны год імкнуцца дабрацца да аграгарадка  Сэрца Беларусі!
А потым было зацішша.....
І вось з 2005 года кожнае лета я на крылах лячу ў Будслаў. З таго часу найбольш разоў, ажно 6 (!), я далятала пешшу, два разы былі ровары і адзін раз быў цягнік, але самае галоўнае, што наша Маці нас заўсёды чакае! Чакае менавіта цябе, і не адказаць на заклік ты не можаш, бо сэрца і душу не падманеш.......
І менавіта там адчуваеш, што На Беларусі Бог Жыве!!!