среда, 18 июня 2014 г.

Будслаў. Думкі перад дарогай.

На Беларусі ёсць месцы святыя,
Адно з іх - у Будславе велічны храм...
2011 год

Калі запрашаюць у госці, то мы ідзем. Мы едзем ці ідзем у бацькоўскі дом, зайсёды: з добрымі навінамі, з радасцю і калі адчуваем сябе дрэнна, ідзем, как прытуліцца да матулі, каб пачуць яе голас, как адчуць яе пяшчоту і дабрыню, как адчуць яе любоў і падараваць, можа часамі схаванную, але моцную-моцную сваю любоў! Таксама мы прыходзім і да нашай Маці, якая нас заўсёды кліча, трэба толькі пачуць і прыйсці, прыйсці, не гледзячы на абставіны, на жыццёвыя сітуацыі. Праз Маці да Сына, праз Марыю да Езуса. 
Маё знаёмства з Будславам пачалося цяпер ужо ў вельмі далёкім 1998 годзе. Гэта быў год каранацыы іконы. А мне было ўсяго 8 гадоў, але я і цяпер дакладна памятаю момант ускладання каронаў і начную працэсію са свечкамі, таксама памятаю свой блакітны плашч :)
Але больш блізкае знаёмства з Маці Божай Будслаўскай адбылося праз 7 год, у таксама ўжо далёкім 2005 годзе. І гэта была мая першая пешая пілігрымка ў Будслаў. Галоўнае пачаць :) І стала я пілігрымам :) У той год ішла разам з браслаўскай пілігрымкай. Жоўценькім прывет! :)
Потым былі яшчэ 2006, 2007 і 2009 разам з пілігрымкай Браслаў-Будслаў.

2005. Першая пешая пілігрымка
2006

2007:






                              


2008 і 2010 былі гадамі пілігрымак на роварах з родных Відзаў. Магу пакласці руку на сэрца і шчыра сказаць, што пешшу ісці лягчэй, бо баляць толькі ногі, а калі ехаць на ровары, то баліць усё, што можа балець. 

2008: 


















2010:





Так здарылася, што ў 2011 годзе ні пайсці пешшу, ні паехаць на ровары ў меня не атрымалася, але ж я даехала на цягніку :)
У 2012 і 2013 годах былі пешыя пілігрымкі і ў гэтыя разы з Мінску :)

2012:









А святыню ўжо відаць :)

Кожная пілігрымка асаблівая, кожны год застаецца ў сэрцы. А мы ўсё ідзем і ідзем, как ушанаваць нашую Матулю і адкрыць нашыя сэрцы Богу! 
І яшчэ хачу дадаць, пілігрымка адкрывае шмат цудоўных людзей, гледзячы на якіх сэрца напаўняецца радасцю: гэта і пілігрымы, і тыя, хто сустракае ў вёсках, тыя, хто адказваюць усмешкай на ўсмешку!




Комментариев нет:

Отправить комментарий